Кніга назаўжды

Сучаснае жыццё нельга ўявіць без тэлебачання і інтэрнэту. З іх мы чэрпаем асноўную інфармацыю пра навакольны свет, з імі перажываем за любімых герояў кіно і серыялаў. І, на жаль, за ўсім гэтым мы пачалі забываць пра “настаўніка”, які быў з намі з ранняга дзяцінства – кнігі. А, між тым, кніга – шырокае акно ў нязведаны свет. Гэты свет прывабны, ён кліча нас у свае бязмежныя прасторы.

Важная і па-свойму цікавая любая кніга, пра што б ні ішла ў ёй размова. Калі кніга гістарычная – яна паведаміць нам пра нашых далёкіх продкаў, іх быт і інтарэсы, раскажа гісторыю роду і краю, нагадае пра важныя падзеі і цікавыя факты. Мастацкія творы прымушаюць нас здзяйсняць дзіўныя падарожжы, разважаць,  суперажываць героям, адчуваць разам з імі радасць і шчасце, пакуты і расчараванне, з нецярплівасцю чакаць шчаслівага канца.

Да кнігі можна звярнуцца з самымі  рознымі пытаннямі. На дапамогу ў любых сітуацыях прыйдуць энцыклапедыі, слоўнікі, даведнікі – нашы нязменныя памочнікі.

Вялікая роля кнігі ў жыцці чалавека. Яна з’яўляецца накапляльнікам жыццёвай мудрасці народа. Таму часце  прыходзьце ў бібліятэку – храм кнігі. Вам  адкрыецца цудоўны свет кніжнага мас-           тацтва.

Ірына КУЗЬМІЧ,
г. Ляхавічы

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *