Грыбная ўдача

Летнія дажджы можа крыху і сапсавалі жніўную статыстыку, затое падарылі нам выдатную магчымасць праверыць сваю грыбную ўдачу. Хтосьці захапляецца маляваннем ці спевамі, іншыя рыбалкай ці шахматамі. А ляхавічанін Мікалай Дрозд – заўзяты грыбнік. Дзеля любімай справы не лянуецца рана ўстаць, ведае вельмі многія тонкасці ціхага палявання і самыя грыбныя мясціны. Дзедаву навуку з задавальненнем спасцігае і ўнук Марк.  Гэтымі днямі іх шчодры “ўлоў” – прыгажуны-баравікі і маладзенькія падасінавікі.
Глядзіце і зайздросце! Або бярыце ў рукі кошык і адпраўляйцеся ў бліжэйшы лес на ціхае паляванне. Магчыма, пашанцуе і вам.

Фота  Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *