Маўклівы забойца і яго ”калегі”. 28 ліпеня – Сусветны дзень барацьбы з гепатытам

Мільёны людзей жывуць з вірусным гепатытам, а многія мільёны падвяргаюцца рызыцы інфіцыравання. У параўнанні з ВІЧ, вірус гепатыту В валодае ў 100 разоў большай інфекцыйнасцю. Для заражэння дастаткова маленькай кроплі крыві, часам нават нябачнай простым вокам.
У Брэсцкай вобласці за мінулы год зарэгістраваны 893 новыя выпадкі інфіцыравання віруснымі гепатытамі. У Ляхавіцкім раёне ў 2015 годзе зарэгістравана 29 выпадкаў вірусных гепатытаў, за прайшоўшы перыяд 2016 года – 18. Усяго ў нашым раёне на ўліку стаяць 198 чалавек інфіцыраваных вірусамі гепатытаў В і С.
Гепатыты В, С і Д перадаюцца пры кантакце з крывёй або выдзяленнямі інфіцыраванага чалавека. Напрыклад, пры сэксуальных кантактах, маніпуляцыях, звязаных з парушэннем цэласнага скурнага покрыва (пірсінг, манікюр, педыкюр, татуіроўкі і г.д.).
У быце магчымы шлях пранікнення віруса – прамое траплянне інфіцыраванай крыві ў арганізм праз мікратраўмы скуры і слізістых абалонак, пры карыстанні агульнай ці чужой зубной шчоткай, брытвай, мачалкай, ручніком. Высокая рызыка заражэння гепатытам В палавым шляхам. З гэтым звязаны пік захворвання падлеткаў і маладых людзей. Інфіцыраваная маці можа перадаць дзіцяці вірус гепатыту падчас цяжарнасці, родаў і кармлення. У іншых сітуацыях, напрыклад, пры абдымках і поцісках рук, у грамадскім транспарце ці басейне, заразіцца парэнтэральным гепатытам немагчыма.
Прафілактыка – лепшы спосаб быць здаровым. Трэба толькі выконваць простыя правілы: выдзеліць кожнаму члену сям’і асабістыя прадметы гігіены, рабіць манікюр і педыкюр, іншыя маніпуляцыі толькі ў спецыялізаваных установах.  Папярэджвае заражэнне віруснымі гепатытамі В і С пры палавых кантактах выкарыстанне прэзерватыву.
Не ўжывайце наркотыкі. Асобы, якія ўводзяць наркотыкі ўнутрывенна, у 60-90 працэнтах заражаны віруснымі гепатытамі.
Пры атрыманні траўмы, ці, калі пры аказанні медыцынскай дапамогі пацярпеламу, адбыўся кантакт з яго крывёю ці з біялагічнымі вадкасцямі, неабходна вымыць рукі праточнай вадой з мылам і апрацаваць скуру 3-працэнтным растворам перакісу вадароду ці 5-працэнтнай спіртавой настойкай ёду.
Для прафілактыкі заражэння гепатытам В прымяняецца вакцынацыя. Вакцыны супраць гепатытаў С і Д не распрацаваны. У нашай краіне прышчэпка супраць гепатыта В уваходізць у каляндар абавязковых прафілактычных прышчэпак. Вакцынуюцца нованароджаныя на працягу 24 гадзін пасля родаў, а таксама падлеткі. Тым не менш, вакцынацыя супраць гепатыту В мэтазгодна ў любым узросце.
Ларыса КЕНДЫШ,
памочнік урача-
эпідэміёлага РайЦГіЭ.
Фота з сайта http://gepatitikusv2.ru

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *