Беларусбанк пераносіць увядзенне камісіі за прыём плацяжоў наяўнымі сродкамі з 1 жніўня на 1 кастрычніка

ААТ «ААБ Беларусбанк» пераносіць увядзенне камісіі за прыём плацяжоў наяўнымі сродкамі з 1 жніўня на 1 кастрычніка, адпаведная інфармацыя размешчана на сайце банка, паведамляе БЕЛТА.

«Праўленне Беларусбанка прыняло рашэнне перанесці тэрмін увядзення платы за ажыццяўленне аперацый па плацяжах наяўнымі грашовымі сродкамі ў беларускіх рублях праз касы банка з 1 жніўня на 1 кастрычніка 2016 года.

Акрамя таго, вырашана аднавіць у перыяд з 1 жніўня па 30 верасня акцыю са спецыяльнай прапановай па рэгістрацыі кліентаў у сістэме «Інтэрнэт-банкінг», — гаворыцца ў паведамленні. У банку растлумачылі, што гэтыя рашэнні былі прыняты, каб прадаставіць кліентам магчымасці для падключэння да каналаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, а таксама правядзення дадатковай растлумачальнай работы аб асаблівасцях ажыццяўлення разлікаў плацежнымі карткамі, у тым ліку з выкарыстаннем банкаматаў, інфакіёскаў і каналаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання («Інтэрнэт-банкінг», «М-банкінг», «SMS-банкінг», «ТБ-банкінг»).

Як паведамлялася, з 1 жніўня Беларусбанк планаваў увесці камісію за прыём плацяжоў наяўнымі сродкамі. Памер яе складзе Br1 (дэнамінаваны) за разавы зварот у касу незалежна ад колькасці плацяжоў. Калі плацяжы будуць ажыццяўляцца з дапамогай плацежнай карткі банка, то плаціць не трэба.

Дадатковая плата не будзе спаганяцца і пры куплі валюты, а таксама пры пералічэнні плацяжоў у бюджэт (да іх адносяцца падаткі, штрафы, дзяржпошліны). Акрамя таго, пазначаная камісія не будзе спаганяцца з ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, па выкананні абавязацельстваў перад банкам (пагашэнне крэдытаў, плацяжы за паслугі банка), з плацяжоў і залічэння на дабрачынныя рахункі, з залічэння на рахункі фізічных асоб, адкрытыя ў Беларусбанку. ААТ «ААБ Беларусбанк» — буйнейшая ўніверсальная сістэмаўтваральная фінансава-крэдытная ўстанова Беларусі. Прапануе ўсе віды банкаўскіх паслуг і прадуктаў

БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *