Сфарміраваны ўчастковыя камісіі

Завяршыўся чарговы важны этап падрыхтоўкі да выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання: у тэрміны, устаноўленыя каляндарным планам, сфарміраваны ўчастковыя выбарчыя камісіі.

Як паведамлялася раней, на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна, які ўваходзіць у склад Баранавіцкай сельскай выбарчай акругі № 7, утвораны 31 участак для галасавання. У склад выбарчых камісій, што будуць працаваць на іх, увайшлі 252 чалавекі. Пераважная большасць – 98 чалавек – вылучалася ў склад камісій ад грамадзян шляхам падачы заявы, 40 – ад працоўных калектываў. Даволі актыўна да пытання вылучэння ў склад участковых камісій падышлі грамадскія аб’яднанні: у камісіі ўключаны 32 прадстаўнікі “Белай Русі”, 27 – прафсаюзных арганізацый раёна, па 23 – БРСМ і Беларускага саюза жанчын. Сваіх прадстаўнікоў вылучылі і раённыя арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў, Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, Камуністычнай партыі Беларусі.

У акруговую выбарчую камісію Баранавіцкай сельскай выбарчай акругі №7 паступілі дакументы ад дзвюх асоб, вылучаных кандыдатамі ў дэпутаты. Згодна каляндарнага плана выбараў, рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў павінна прайсці ў тэрмін з 2 па 11 жніўня ўключна. Пасля рэгістрацыі кандыдатаў пачнецца этап агітацыі.

Ірына ЧУРА,

намеснік старшыні акруговай выбарчай камісіі Баранавіцкай сельскай выбарчай акругі №7.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *