Рашэнне Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 26 ліпеня 2016 г. № 711 Аб вызначэнні на тэрыторыі ўчасткаў для галасавання месцаў для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў

На падставе артыкулаў 24, 45 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, па ўзгадненні з акруговай выбарчай камісіяй Баранавіцкай сельскай выбарчай акругі
№ 7 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
1. Вызначыць на тэрыторыі ўчасткаў для галасавання, размешчаных у Ляхавіцкім раёне, наступныя месцы для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў, вырабленых у адпаведнасці з патрабаваннямі Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь:
1.1. вітрыны і інфармацыйныя стэнды гандлёвых аб’ектаў, аб’ектаў грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання, аптэк, аддзяленняў сувязі;
1.2. рэкламна-інфармацыйныя дошкі;
1.3. дошкі аб’яў, інфармацыйныя стэнды памяшканняў для галасавання і памяшканняў участковых камісій;
1.4. на інфармацыйных стэндах прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў усіх формаў уласнасці па ўзгадненні з іх кіраўнікамі.
2. Кантроль за выкананнем данага рашэння ўскласці на намесніка старшыні Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта па накірунку дзейнасці і старшынь сельскіх выканаўчых камітэтаў.
3. Апублікаваць данае рашэнне ў раённай газеце “Ляхавіцкі веснік” і размясціць на інтэрнэт-старонцы Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта афіцыйнага сайта Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта.

Старшыня                 В. Л. Сельмановіч

Кіраўнік справамі    Ю. Г. Несцяровіч

УЗГОДНЕНА:  старшыня акруговай выбарчай камісіі Баранавіцкай сельскай выбарчай акругі № 7 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.  М. М. Фядзько  26 ліпеня 2016 г.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *