Рашэнне Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 26 ліпеня 2016 г. № 712 Аб вызначэнні памяшканняў для правядзення сустрэч кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, іх давераных асоб з выбаршчыкамі, а таксама для перадвыбарных сходаў, якія арганізоўваюцца выбаршчыкамі

На падставе артыкулаў 24, 45 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, па ўзгадненні з акруговай выбарчай камісіяй Баранавіцкай сельскай выбарчай акругі
№ 7 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання  Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
1. Вызначыць наступны пералік памяшканняў для правядзення сустрэч кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, іх давераных асоб з выбаршчыкамі, а таксама для перадвыбарных сходаў, якія арганізоўваюцца выбаршчыкамі:
глядзельная зала гарадскога Дома культуры (г. Ляхавічы, вул. Леніна, 33);
актавая зала УАЗ «Ляхавіцкая цэнтральная раённая бальніца» (г. Ляхавічы, зав. Пушкіна,7);
актавая зала Ляхавіцкага раённага спажывецкага таварыства (г. Ляхавічы, вул. Цітовіча, 2); актавая зала галоўнага вучэбнага корпуса  АСП «Ляхавіцкі дзяржаўны аграрны каледж»  УА «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» (г. Ляхавічы, вул. Леніна, 64);
актавая зала ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Ляхавічы» (г. Ляхавічы, вул. Я. Купалы, 13);
адміністрацыйны будынак Ганчароўскага сельскага выканаўчага камітэта (в. Ганчары, вул. Школьная, 6);
адміністрацыйны будынак Жарабковіцкага сельскага выканаўчага камітэта (а/г Жарабковічы, вул. Мінская, 3);
Сваятыцкі сельскі клуб (в. Сваятычы, вул. Інтэрнацыянальная, 16а);
ДУА «Конькаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа» Ляхавіцкага раёна (а/г Конькі, вул. Школьная, 12);
ДУА «Дараўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа» Ляхавіцкага раёна (в. Літва, вул. Маскоўская, 3б);
ДУА «Крывошынская сярэдняя школа» Ляхавіцкага раёна (в. Крывошын, вул. імя Здановіча, 16);
ДУА «Ліпская сярэдняя школа» Ляхавіцкага раёна (а/г Ліпск, вул. Савецкая, 30);
адміністрацыйны будынак (в. Куршынавічы, вул. Маладзёжная, 21);
ДУА «Тальмінавіцкая сярэдняя школа» Ляхавіцкага раёна (а/г Тальмінавічы, вул. Школьная,4);
адміністрацыйны будынак Начаўскага сельскага выканаўчага камітэта (а/г Нача, вул. 60 гадоў Савецкай улады,1);
Русінавіцкі сельскі Дом культуры  (а/г Русінавічы, вул. Цэнтральная, 25);
Адахаўшчынскі сельскі Дом культуры (в. Адахаўшчына, вул. Цэнтральная, 1б);
Фізкультурна-аздараўленчы комплекс (а/г Навасёлкі, вул. Спартыўная, 2);
Ураджайнінскі сельскі Дом культуры (в. Ураджайная, вул. Ленінская, 9);
Вялікалотаўскі сельскі клуб (в. Вялікая Лотва, вул. Ламаносава, 95а);
адміністрацыйны будынак ААТ «Ляхавіцкі льнозавод» (в. Задвор’е);
адміністрацыйны будынак Альхоўскага сельскага выканаўчага камітэта (в. Альхоўцы, вул. Цэнтральная, 11);
Малагарадзішчанскі сельскі Дом культуры  (а/г Малое Гарадзішча, вул. Савецкая, 13);
ДУА «Востраўская сярэдняя школа» Ляхавіцкага раёна (а/г Востраў, вул. Школьная, 1);
ДУА «Тухавіцкая сярэдняя школа» Ляхавіцкага раё-на (в. Тухавічы, вул. Заводская, 19);
Падлескі сельскі Дом культуры (а/г  Падлессе,  вул. Савецкая, 1);
Зубелевіцкі сельскі Дом культуры (в. Зубелевічы, вул. Маладзёжная, 1);
Свяціцкі сельскі Дом культуры (в. Свяціца,
вул. Маладзёжная, 13).
2. Кантроль за выкананнем данага рашэння ўскласці на намесніка старшыні Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта па накірунку дзейнасці і старшынь сельскіх выканаўчых камітэтаў.
3. Апублікаваць данае рашэнне ў раённай газеце «Ляхавіцкі веснік» і размясціць на інтэрнэт-старонцы Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта афіцыйнага сайта Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта.

Старшыня                 В. Л. Сельмановіч

Кіраўнік справамі    Ю. Г. Несцяровіч

УЗГОДНЕНА:  старшыня акруговай выбарчай камісіі Баранавіцкай сельскай выбарчай акругі № 7 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.  М. М. Фядзько  26 ліпеня 2016 г.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *