Алкаголь не лепшы сябар

Менавіта спіртное вельмі часта падштурхоўвае людзей да супрацьпраўных учынкаў. Доказы таму няцяжка знайсці      ў крымінальнай статыстыцы: каля 30 працэнтаў злачынстваў, зарэгістраваных у раёне, – на рахунку нецвярозых    грамадзян.

Літаральна некалькі прыкладаў апошніх тыдняў. 36-гадовы непрацуючы жыхар    Заліпення ў адну з ліпеньскіх пятніц учыніў бойку на Ляхавіцкай аўтастанцыі. Спачатку наўмысна пашкодзіў чужы мапед, а потым дасталося і гаспадару двухколага транспартнага сродку: на мужчыну пасыпаліся ўдары кулакамі. Хуліган адчуў уседазволенасць і праявіў нічым не апраўданую агрэсію пад уздзеяннем алкаголю. Узбуджана крымінальная справа.
Пад парамі спіртнога дзейнічалі і двое жыхароў вёскі Тухавічы (18-гадовы навучэнец Баранавіцкага прафесійнага ліцэя будаўнікоў і 20-гадовы непрацуючы раней судзімы), якія ў 4 гадзіны раніцы ўзялі камяні, каб кідаць іх у вокны рэабілітацыйнага цэнтра місіі “Вяртанне”. У цэль, на сваю бяду, трапілі… І па гэтым факце хуліганства ўзбуджана крымінальная справа. Частка 2 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі            Беларусь прадугледжвае  пакаранне ў выглядзе арышту, абмежавання волі на тэрмін да 3 гадоў ці пазбаўлення волі на тэрмін ад года да шасці – і тут ужо зусім не да жартаў.
Калі алкагольны “допінг” канчаткова страчвае сілу, прыходзіць усведамленне таго, што здарылася. На жаль, часцяком ужо бывае позна.
Віталій ЛАБАНАЎ,
начальнік РАСК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *