Па грыбы без “прыгод”

Адпраўляючыся ў лес: апранайцеся ярка, каб вас было відаць;
паведаміце сваякам (суседзям, сябрам), у які раён збіраецеся і калі вернецеся;
звярніце ўвагу на   арыенціры паблізу: рака, дарога, чыгуначная станцыя.

Вазьміце з сабой: сотавы тэлефон;
свісток (з яго дапамогай можна падаць сігнал, калі голас ахрып);
неабходныя лякарствы, у тым ліку бінт з ёдам;
цёплыя рэчы і дажджавік;
запалкі ў воданепранікальнай упакоўцы;
невялікі запас грошай.

Калі вы заблукалі: не паддавайцеся паніцы;
шукайце сцяжынку, прасеку або лінію электраперадач;
калі знайшлі арыенцір — ідзіце прама на яго;
не пераходзьце вадаём, асабліва балота, ідзіце ўздоўж або ад яго.

Калі давядзецца заначаваць у лесе: раскладзіце вогнішча на высокім месцы, паблізу вялікага дрэва;
кладзіцеся тварам да вогнішча;
паспрабуйце не спаць — магчыма, вас ужо шукаюць.

Парада блізкім: калі стала вядома, што чалавек з лесу не выйшаў, неадкладна звяртайцеся ў міліцыю.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *