Не маніпуляваць!

Электрычная сетка як павуціна разраслася па Зямлі. Прадухіліць доступ да нізкавольтных электрычных сетак на ўсёй іх працягласці энергетыкам не ўдаецца. На жаль, ёсць жадаючыя падключыцца да электрычнай сеткі да сродкаў уліку, маніпуляваць з лічыльнікамі і выкарыстоўваць энергію бясплатна. Аднак, пры наяўнасці сістэмы кантролю ўліку энергіі і падвядзенні балансаў  энер-гетыкі могуць, не выходзячы з кабінета, седзячы каля камп’ютара звузіць пошук безуліковага вы-        карыстання электраэнергіі.

Грамадзянін А., жыхар нашага раёна, пры пракладцы кабелю ўводу электраэнергіі ў жылы дом у зямлі ў сваім агародзе зрабіў адгалінаванне да ўліку электраэнергіі, тайна ўстанавіў у спальні за шафай аўтаматычны трохфазны выключальнік і зманціраваў паралельную безулікавую сетку.

У грамадзяніна Г. быў выяўлены тайна ўстаноўлены ў падвале ў мэблевай шафе электраацяпляльны кацёл, падключаны да трохфазнага кабелю ўводу да лічыльніка.

Пры пракладцы кабелю дадатковага трохфазнага ўводу па тэрыторыі дома-ўладання грамадзянкі Б. было зроблена адгалінаванне ў зямлі да лічыльніка і ў падвале зманціраваны электраацяпляльны кацёл, падключаны да электрасеткі без уліку. Нягледзячы на тое, што электракацёл быў закладзены трыма штабелямі дроў, яго выявілі работнікі РУП   “Брэстэнерга”.

Вынік — складзеныя акты аб парушэнні правілаў карыстання электрычнай энергіяй, грамадзянам давялося ўнесці на рахунак энергазабяспечваючай арганізацыі 4 млн. 75 тыс., 9 млн. 764 тыс. і                   6 млн. 727 тыс.  рублёў адпаведна.

Гэтая інфармацыя перададзена ў пракуратуру  для вынясення рашэння ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Уладзімір КНІГА,
вядучы інжынер ССЭ РУП “Брэстэнерга”

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *