Пачалася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты

1 жніўня ў 19.00 завяршылася вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання. Пададзеныя да гэтага часу дакументы цяпер дакладна правяраюцца, як таго патрабуе закон.
У акруговую выбарчую камісію Баранавіцкай сельскай выбарчай акругі № 7 паступілі дакументы ад трох асоб, вылучаных кандыдатамі ў дэпутаты.
Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання пачалася 2 жніўня і прадоўжыцца да   11 жніўня ўключна.
Рэгістрацыя праводзіцца акруговымі выбарчымі камісіямі, якія разглядаюць пададзеныя патэнцыяльнымі кандыдатамі дакументы з улікам шэрага крытэрыяў. Так, у рэгістрацыі будзе адмоўлена пры наяўнасці судзімасці ў асобы, якая вылучана кандыдатам, і непрадстаўленні аднаго або некалькіх неабходных дакументаў. Адмовяць у рэгістрацыі, калі ў падпісных лістах па вылучэнні кандыдата ў дэпутаты будзе больш як 15 працэнтаў недакладных подпісаў выбаршчыкаў (ад агульнай колькасці правераных). Пасведчанне кандыдата таксама не выдадуць у выпадку, калі адкрыюцца факты выкарыстання ў інтарэсах выбрання грашовых сродкаў або іншай матэрыяльнай дапамогі замежных дзяржаў і арганізацый, замежных грама-дзян і асоб без грамадзянства, міжнародных арганізацый і г.д.
Акруговая камісія мае права адмовіць у рэгістрацыі пры прадстаўленні ў дэкларацыі аб даходах і маёмасці асобы, вылучанай кандыдатам у дэпутаты, не адпаведных сапраўднасці звестак, якія маюць істотны характар.
У рэгістрацыі можа быць адмоўлена, калі будуць выяўлены факты ўзнагароджання выбаршчыкаў за ўнясенне подпісу, удзелу адміністрацыі арганізацыі ў зборы подпісаў выбаршчыкаў або прымушэння ў працэсе збору подпісаў.
Пасля рэгістрацыі кандыдаты пачнуць вядзенне перадвыбарнай агітацыі, гэты перыяд прадаўжаецца непасрэдна да выбараў. Аднак агітацыя ў дзень выбараў (у выпадку з парламенцкімі выбарамі ў Беларусі гэта 11 верасня) забаронена.
Ірына ЧУРА,  намеснік старшыні акруговай выбарчай камісіі Баранавіцкай сельскай выбарчай акругі №7.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *