Зноў «БелДан». Зноў тысяча! /фота/

На гэты раз – Артур Гутырчык. Камбайнер, які чацвёрты сезон шчыруе на жніве і які сёлета стаў першым у раёне тысячнікам па намалоце.
Выдатная тэхніка, на якой прыемна працаваць («Нью Холанд СХ 8080»), выдатныя ўмовы і арганізацыя, клопат кіраўніцтва пра калектыў – чым не аснова для дасягнення добрага выніку?! – прыкладна гэтыя словы  пачулі ад героя жніва прыехаўшыя  павіншаваць яго  з поспехам на ўборцы. Старшыня раённага выканаўчага камітэта Вячаслаў Сельмановіч падзякаваў механізатару за стаўленне да працы, за разуменне важкасці кожнай жніўнай хвіліны і пажадаў не збаўляць тэмпы.  Вымпел пераможцы і каштоўны падарунак сталі для Артура прыемным бонусам, як і віншаванне ад калег, і выступленне ў яго гонар народнага ансамбля народнай песні і музыкі «Крыніца» – там, у полі,  падчас кароткага перапынку.
Жніво заўсёды было, ёсць і будзе момантам ісціны для аграрыяў. Цудоўна і адзіна правільна, што важнасць гэтага моманту ў поўнай меры ўсведамляюць тыя, ад каго  залежыць лёс вырашчанага ўраджаю.
Вольга БАРАДЗІНА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *