1000 тон у кузаве

Жніво працягваецца, і з кожным новым яго кругам залаты зерневы запас Ляхавіччыны ўсё больш папаўняецца. Дзясяткі камбайнераў, вадзіцеляў, работнікаў зернетакоў і рамонтных брыгад забыліся пра многае: кароткі перапынак на сон — і зноў “у пракос”. І так дзень за днём, пакуль апошні колас не схіліцца пад жаткай камбайна, пакуль апошняе зярнятка не стане часткай агульнага хлебнага каравая.

Абсалютна ўсе ўдзельнікі жніва працуюць самааддана, умела і, канешне ж, вынікова. Хоць і ў рознай ступені, як і ў любой іншай справе. Асобныя з удзельнікаў жніва нават пераадолелі ўжо знакавы рубеж вытворчай выніковасці. Вадзіцель СВК “Ордэна “Знак Пашаны” Кастрычнік” Дзмітрый Анціпенка стаў першым у раёне, хто перавёз ад камбайна 1000 тон зерня. На жніве Дзмітрый з першага дня ўборкі. Пачынаў з азімага ячменю, пасля была адвозка насення рапсу, зараз кузаў яго МАЗа запаўняецца пшанічным зернем.

Аляксандр Новік, Андрэй Свінабурка, Віктар Новік і Васілій Цыуля з СВК “Жарабковічы” – экіпаж. На іх абслугоўванні знаходзіцца не камбайн, а цэлы зернесушыльны комплекс М–819, праз які прайшло ўжо таксама больш за 1000 тон зерня. Толькі насення рапсу было дапрацавана 850 тон, зараз вядзецца сушка-даачыстка пшаніцы.

Жніво працягваецца.

Іван КАВАЛЕНКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *