Спачатку рэгістрацыя. Потым агітацыя

На рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты падалі дакументы 630 чалавек, якія прэтэндуюць на 110 месцаў у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Усяго ў выбаркамы паступіла 765 камплектаў дакументаў. Сярод патэнцыяльных кандыдатаў у дэпутаты 145 жанчын, або 23 працэнты ад агульнай колькасці прэтэндэнтаў, 28 чалавек (4,4 працэнта) з’яўляюцца дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў дзеючага склікання.
Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына расказала, што сярод прэтэндэнтаў шмат тых, хто скарыстаўся двума ці нават трыма спосабамі (шляхам збору подпісаў, ад працоўнага калектыву, ад партыі). Такіх 111 чалавек (17,6 працэнта ад агульнай колькасці прэтэндэнтаў) і 12 чалавек (1,9 працэнта) адпаведна. Адным спосабам вылучаліся  507 чалавек, або 80,5 працэнта прэтэндэнтаў на месца ў парламенце.
Згодна з данымі ЦВК,   сярод партый у ходзе вылучэння найбольшую актыўнасць праявілі Ліберальна-дэмакратычная партыя, якая вылучыла 90 ча-лавек, Аб’яднаная грамадзянская партыя – 67, партыя БНФ – 60.
У Брэсцкай вобласці на дэпутацкае крэсла прэтэндуюць  79 патэнцыяльных кандыдатаў. Усяго ў вобласці 16 акруг. Атрымліваецца, што ў сярэднім на месца прэтэндуе больш за 4 чалавекі. У абласную выбарчую камісію паступіла  100 камплектаў дакументаў. Зараз праводзіцца іх праверка.
Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты праходзіць з   2 па 11 жніўня ўключна. Потым – агітацыя.
Па матэрыялах БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *