Малюнак з натуры

Некалі атрымала  ад сяброўкі выдатную параду: каб навесці парадак у кватэры, не трэба старацца за раз ахапіць  неабдымнае –
лепш рабіць  гэта часткамі, але сістэмна і ўсім членам сям’і.  Сапраўды, і сіл менш затраціш,  і вынік радуе. Такі падыход не пашкодзіць і ў адносінах да наваколля. Калі ўсе мы перастанем смеціць, дзе папала, камунальнікам застанецца не так і многа – падтрымліваць чысціню і парадак у дварах, месцах адпачынку, на дзіцячых пляцоўках і г.д., упрыгожваць і ўдасканальваць.   Пакуль жа да такой ідыліі далёка.
Вечарам у суботу на вуліцах райцэнтра  ўбачыла шмат непрыемных малюнкаў, што сведчаць пра  бескультур’е  і абыякавыя  адносіны  да наваколля.  Каля кантэйнераў для паасобнага збору   пластыку, шкла і макулатуры навалены пакеты з бытавым  смеццем.  Тут жа гуляюць дзеці, на лаўцы сядзяць дарослыя. Няўжо нельга здаць непатрэбныя рэчы ў спецыяльны транспарт, які па вечарах у назначаны час прязджае ў кожны двор?  За вуглом нежылога будынка – пакет са смеццем, на вуглу шматпавярховіка  – куча з зеллем. Аўтар гэтых непрывабных сюжэтаў  – чалавек. А вось тое, што  ў двары нядаўна адрамантаванага дома гаспадарыць пустазелле – яўна на сумленні нейкай службы. Якой – высветлім у бліжэйшы час.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота аўтара.

Кантэйнерная пляцоўка ў дварах дамоў па вуліцы Леніна – «пастараліся» некаторыя жыхары.

Месца адпачынку ў Дараве: сорамна за адпачываючых...

Хто ў адказе за гэты пустазельны «лес» у дварах дамоў паміж вуліцамі Леніна і Чкалава?

One thought on “Малюнак з натуры

  • 10/08/2016 в 12:52
    Permalink

    Никогда не понимала тех, кто бросает мусор где попало. И ещё ждут, когда за ними подберут. За это надо штрафовать, да побольнее, чтоб не повадно было

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *