Крымінал. Здарэнні Ляхавіччыны

Вараць,  гоняць,   прадаюць…
Супрацоўнікі РАУС высвятляюць,  з якой мэтай ляхавічанін  трымаў  дома 10 бутэлек (па 5 літраў кожная) спіртаўтрымліваючай вадкасці – дэзынфікуючага сродку “Троя-Дэз” – на агульную суму 220 рублёў і 33 бутэлькі ( па 0,75 літра)  з этыкеткай “Каньяк”.
32 літры брагі  захоўвала ў сябе  жыхарка Тухавічаў, якая працуе прадаўцом у магазіне райпо,  пенсіянерка з Альхоўцаў – самагонны апарат.  На парушальніц антыалкагольнага заканадаўства  складзены адміністрацыйныя пратаколы, ім давядзецца заплаціць штраф.
Даскандаліліся
Як паведаміў начальнік штаба РАУС Андрэй Шанец, за 7 месяцаў гэтага года  ў сферы сямейна-бытавых адносін  да адміністрацыйнай адказнасці  прыцягнуты 76 чалавек, узбуджана 11 крымінальных спраў.
Трывожны званок
28 ліпеня ў РАУС паступіла паведамленне  ад дзяжурнага ўрача  абласной псіхбальніцы “Крывошын”: з акна  другога  паверха  гэтай  установы  выпала 55-гадовая пацыентка, інвалід                                                         ІІ групы,  якая знаходзілася тут на лячэнні з дыягназам “шызафрэнія”.    Раённы аддзел Следчага камітэта па даным факце праводзіць праверку.
Са зводкамі РАУС  знаёмілася Галіна  КАНЬКО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *