Праезная частка не для гульняў

Надзвычай актуальнай праблемай у час летніх школьных канікулаў становіцца дзіцячы дарожна-транспартны траўматызм. Менавіта  ў гэты перыяд павялічваецца колькасць ДТЗ з удзелам дзяцей.
Яны прымушаюць задумацца. У першую чару – гэта пытанне да бацькоў: ці добра ваша дзіця ведае правілы дарожнага руху, ці выконвае іх. Як паказвае практыка, у многіх выпадках веданне ПДР застаецца толькі тэорыяй, на практыцы рабяты і іх бацькі (перш за ўсё пры перавозцы дзяцей у транспартных сродках і кіраванні веласіпедамі) груба парушаюць Правілы дарожнага руху.
Дарослым варта звярнуць асаблівую ўвагу на навучанне дзяцей дарожнай грамаце, уменне арыентавацца ў розных дарожных сітуацыях, замацоўваць атрыманыя веды на практыцы.
Раскажыце дзіцяці галоўнае правіла: на вуліцы трэба быць уважлівым і ўмець правільна ацаніць дарожную сітуацыю.
Неабходна паказваць дзецям асабісты прыклад выканання ПДР. На праезнай частцы, не размаўляйце – дзіця павінна прывыкнуць, што пры пераходзе дарогі трэба сканцэнтравацца. Не рухайцеся на чырвоны або жоўты сігнал светлафора. Пераходзьце дарогу толькі ў месцах, пазначаных дарожным знакам “Пешаходны пераход”.   Не выходзьце з дзіцём з-за машыны, кустоў, дрэваў, не агледзеўшы папярэдне дарогу. Гэта тыповая памылка, і нельга дапускаць, каб дзеці яе паўтаралі. Не дазваляйце ім гуляць паблізу дарогі і на праезнай частцы вуліцы.
26 жніўня на тэрыторыі Брэсцкай вобласці  будзе праводзіцца адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Званок запрашае, дарога  абавязвае!”.
Мікалай ДЫЛЕЎСКІ,
старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *