Зарэгістраваны кандыдаты ў дэпутаты

11 жніўня  адбылося пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі Баранавіцкай  сельскай выбарчай акругі № 7, на якім прынята рашэнне зарэгістраваць 3 кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання па Баранавіцкай сельскай выбарчай акрузе № 7:
Вярэніча Сяргея Васільевіча, 18.06.1969 года нараджэння, дырэктара КУП «Брэсцкая спецыялізаваная перасоўная механізаваная калона пусканаладачных работ», які пражывае ў горадзе Брэсце, вылучанага Рэспубліканскай партыяй працы і справядлівасці. Агульная сума даходу за 2015 год склала 135 836 519 беларускіх рублёў;
Малашчанка Таццяну Сяргееўну, 23.05.1968 года нараджэння, непрацуючую, якая пражывае ў горадзе Баранавічы, вылучаную Аб’яднанай грамадзянскай партыяй. Даходу за  дэкларуемы перыяд не  атрымлівала;
Цупрыка Леаніда Аляксандравіча, 26.03.1955 года нараджэння, намесніка старшыні Брэсцкага аблвыканкама, які пражывае ў горадзе Брэсце, беспартыйнага, вылучанага шляхам збору подпісаў і працоўным калектывам   УАЗ «Ляхавіцкая цэнтральная раённая бальніца». Агульная сума даходу за 2015 год склала 432 042 300 беларускіх рублёў, з іх 8 779 000 беларускіх рублёў – крэдыт  ААТ «ХоумКрэдытБанк», 130 000 000 беларускіх рублёў – продаж 1/2 долі кватэры, атрыманай у спадчыну.
Сумы даходаў кандыдатаў у дэпутаты ўказаны ў недэнамінаваных рублях.
Ірына ЧУРА,
намеснік старшыні акруговай выбарчай камісіі Баранавіцкай сельскай выбарчай акругі № 7.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *