Гарадскі маршрут з улікам пажаданняў пасажыраў

З 1 жніўня адкарэкціраваны рух гарадскога аўтобуса па маршруце вакзал-аўтастанцыя-бальніца. На ўчастку ад прыпыначнага пункта ”Вул. Камсамольская” да прыпынку ”Бальніца” ён будзе часткова праходзіць па вуліцы Дзесюкевіча (з прыпыначным пунктам ”Вул. Дзесюкевіча”). У зваротным напрамку маршрут гарадскога аўтобуса праходзіць па   вуліцы   Камсамольскай (з прыпыначным пунктам ”Дзіцячы сад”).
Гэту інфармацыю як вынік работы са зваротамі грамадзян, што неаднаразова паступалі да раённай ўлады і да кіраўніцтва Баранавіцкага аўтобуснага парка з просьбай памяняць маршрут аўтобуса з улікам патрэб жыхароў вуліц паўночна-ўсходняга раёна г. Ляхавічы, паведаміла ў рэдакцыю намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Дзіяна Трысцень.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *