Святочная нагода для сур’ёзнай размовы

6 жніўня першы намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Гатоўчыц пабываў на дні вёскі Набярэжная. Вось толькі наведаўся ён туды не для адпачынку. Галоўнай мэтай была прафілактыка пажараў у прыватных домаўладаннях грамадзян і гібелі на іх людзей, павышэнне ўзроўню культуры бяспекі насельніцтва. Ён нагадаў вяскоўцам пра пажары, што здарыліся на тэрыторыі Брэсцкай вобласці і нашага раёна, расказаў пра асноўныя прычыны вогненных здарэнняў, нагадаў патрабаванні правіл пажарнай бяспекі ў быце і пры нарыхтоўцы  і складзіраванні грубых кармоў на зіму, правілы падрыхтоўкі домаўладанняў да ацяпляльнага сезона, звярнуў увагу на наяўнасць і рабочы стан аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, адказаў на ўсе хвалюючыя пытанні, канешне, яшчэ раз агучыў тэлефоны выкліку пажарнай службы.
Жыхарам Набярэжнай у якасці падарунка да свята прадэманстравана пажарна-выратавальная тэхніка.
Марына КАСАКОВІЧ,
спецыяліст РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *