Увага без лішніх умоў

Звароты грамадзян – барометр стану грамадства. Таму ўважлівая  работа з імі, дасканалае вывучэнне сітуацыі для пошуку аптымальнага рашэння, імкненне ўнікнуць у праблему, з якой грамадзянін не можа справіцца самастойна, і зрабіць усё магчымае ў межах кампетэнцыі і дзеючага заканадаўства для яе вырашэння – адна з прыярытэтных задач для мясцовай улады.

За першае паўгоддзе 2011 года ў райвыканкам паступіла 129 пісьмовых і вусных зваротаў ад жыхароў нашага раёна і іншых рэгіёнаў. Як сведчыць тэматычны аналіз зваротаў, асноўная іх колькасць датычыла кампетэнцыі камунальнай гаспадаркі (рамонт і абслугоўванне жылых дамоў, рамонт дарожнай сеткі, добраўпарадкаванне населеных пунктаў, якасць вады, уладкаванне і рамонт каналізацыйных і водаправодных сетак). Яшчэ адна вялікая група пытанняў, якія хвалююць заяўнікаў, – жыллёвыя: дзейнасць жыллёва-будаўнічых кааператываў, прадастаўленне жылля, якасць яго будаўніцтва, многім грамадзянам патрабуецца растлумачэнне ўмоў крэдытавання і выдзялення субсідый на будаўніцтва і набыццё жылля.

За 5 месяцаў гэтага года 30 жыхароў Ляхавіччыны звярнуліся з заявамі, скаргамі і прапа-новамі ў Адміністрацыю Прэзідэнта (летась за такі ж перыяд зваротаў было на 7 менш). З гэтых зваротаў 18 былі накіраваны для разгляду у райвыканкам (яшчэ 12 – у іншыя інстанцыі). Прычым, як высветлілася, 13 нашых землякоў звярнуліся ў Адміністрацыю Прэзідэнта адразу, нават не спрабуючы вырашыць пытанне на месцы, хаця па сваёй тэматыцы – добраўпарадкаванне вуліц, жыллёвыя і пытанні сацыяльнага забеспячэння і аплаты працы – іх звароты ўвахо-дзяць у кампетэнцыю мясцовай улады.

Часам грамадзяне здзіўляюцца: маўляў, пісалі ў рэспубліканскі ці абласны орган, а адказ атрымалі з раённага. Такім чынам дзейнічае прынцып размеркавання кампетэнцыі, праду-гледжаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 года № 498 “Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб”. Указам замацаваны прынцып першачарговага разгляду зваротаў непасрэдна на месцах, таму што большасць праблем могуць і павінны вырашацца на мясцовым узроўні. Прадугледжваецца, што, незалежна ад таго, у які дзяржорган ці іншую арганізацыю паступілі звароты, яны належаць разгляду ў адпаведнасці з кампетэнцыяй у мясцовых выканаўчых і распарадчых органах, іншых арганізацыях на месцах. Прынятыя рашэнні мясцовых органаў могуць быць абскарджаны ў вышэйстаячыя органы, а рашэнні апошніх – у суд.

Гэтым жа Указам зацверджаны пералік дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, адказных за разгляд зваротаў у найбольш важных сферах жыццядзейнасці насельніцтва. Менавіта гэтыя службы і арганізацыі абавязаны разгледзець зварот у  якасці першаснай інстанцыі.  Калі ж грамадзянін звярнуўся не па адрасе, яго зварот перанакіроўваецца ў іншую інстанцыю з паведамленнем пра гэта заяўніку.

Чамусьці некаторыя заяўнікі лічаць, што калі пытанне не было станоўча вырашана на ўзроўні раёна, то пры звароце ў абласныя ці рэспубліканскія органы рашэнне будзе перагледжана на карысць грамадзяніна. Аднак, мяркуйце самі: з 18 зваротаў, што сёлета паступілі ў райвыканкам з вышэйстаячых дзяржорганаў, па 15 дадзены растлумачэнні, па 3 – адмоўлена. Такім чынам, весці размову пра тое, што раённыя ўлады падышлі да разгляду зваротаў фармальна ці няправільна, не выпадае – усё вырашаецца строга па закону і з улікам фінансавання.

Разам з тым, многія пытанні, з якімі нашы землякі абгрунтавана ішлі ў райвыканкам, вырашаюцца адразу або ва ўстаноўленыя  заканадаўствам тэрміны. Тым больш, што сёння ў грама-дзян дастаткова магчымасцяў высветліць сітуацыю, як кажуць, з першых вуснаў, падзяліцца сваёй праблемай ці прапановай, задаць хвалюючыя пытанні прадстаўнікам улады. Акрамя асабістых прыёмаў, якія згодна зацверджанага графіка пастаянна праводзяць старшыня райвыканкама, яго намеснікі, кіраўнік справамі, кіраўнікі структурных падраздзяленняў раённага выканаўчага камітэта, ёсць і іншыя формы ўзаемадзеяння ўлады з насельніцтвам.  Напрыклад, для таго, каб вяскоўцам пры ўзнікненні тых ці іншых пытанняў не трэба было дабірацца ў горад на прыём у розныя інстанцыі, кіраўніцтва раёна штоквартальна праводзіць выязныя прыёмы на тэрыторыі сельсаветаў. Прычым, графік выязных прыёмаў распрацоўваецца такім чынам, каб наведаць тыя сельсаветы, з якіх паступае найбольшая колькасць зваротаў. Акрамя таго, у вёскі і на прадпрыемствы рэгулярна выязджаюць інфармацыйна-прапагандысцкія групы, у склад якіх уваходзяць прадстаўнікі розных службаў. Атрымаць неабходную юрыдычную кансультацыю па самых розных пытаннях можна яшчэ і ў грамадскай прыёмнай райвыканкама, якая  працуе кожную сераду з 17 да 19 гадзін. Прыём у ёй праводзяць па графіку кіраўнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама,  раённых службаў і арганізацый.

Дарэчы, у нашых землякоў ёсць магчымасць задаць пытанні, якія хвалююць, і атрымаць падрабязную кансультацыю ці растлумачэнне і па тэлефоне. Раз у два месяцы старшыня райвыканкама праводзіць “прамыя тэлефонныя лініі”.

У райвыканкаме ў рабочыя дні працуе “гарачая лінія ўлады”  (2-13-06), куды любы грамадзянін можа патэлефанаваць, каб задаць пытанне, самастойнае вырашэнне якога выклікала ў яго цяжкасці, расказаць пра сваю праблему, звярнуцца за парадай і дапамогай.

Уся інфармацыя пра час правя-дзення “прамых тэлефонных ліній” і асабістых прыёмаў, работу грамадскай прыёмнай райвыканкама размяшчаецца на інфармацыйных стэндах у сельвыканкамах, магазінах і г.д., а таксама ў раённай газеце. Графікі прыёму грамадзян кіраўніцтвам райвыканкама, а таксама кіраўнікамі яго структурных падраздзяленняў таксама размешчаны на інтэрнэт-старонцы Ляха-віцкага раёна афіцыйнага сайта Брэсцкага аблвыканкама (www.liahovichi.brest-region.by).

Наталля ГАЧКО,
загадчыца сектара па рабоце са зваротамі грамадзяні юрыдычных асоб  райвыканкама

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *