Злая чарка

Адным з асноўных накірункаў работы па прафілактыцы правапарушэнняў застаецца барацьба з п’янствам і алкагалізмам. Алкагалізацыя насельніцтва істотным чынам уплывае на рост злачыннасці, асабліва ў сферы сямейна-бытавых адносін.
Сёлета адзначаецца рост злачынстваў, учыненых пад уздзеяннем спіртнога. Большасць злачынстваў зарэгістравана на тэрыторыі сельскай мясцовасці.
У ходзе праведзеных мерапрыемстваў па барацьбе з незаконным абаротам алкагольнай прадукцыі і спіртаўтрымліваючай вадкасці ў 2016 годзе супрацоўнікі РАУС выявілі 63 (2015 г. – 53) парушэнні антыалкагольнага заканадаўства (па артыкулах 12.43,12.27 КоАП Рэспублікі Беларусь). З незаконнага абароту канфіскавана 1733 літры самагону, самагоннай брагі і спіртаўтрымліваючай вадкасці, канфіскавана і знішчана 12 самагонных апаратаў.
Згодна ч. 4 арт. 12.27 КоАП за продаж фізічнай асобай алкагольных напіткаў, у тым ліку ўласнага вырабу, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 5 да 20 базавых велічынь з канфіскацыяй алкагольных напіткаў.
Выраб фізічнымі асобамі моцных алкагольных напіткаў (самагону), поўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі), а роўна захоўванне апаратаў, якія выкарыстоўваюцца для іх вырабу (ч. 1 арт. 12.43 КоАП) цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 5 базавых велічынь з канфіскацыяй гэтых напіткаў.
За паўторнае падобнае дзеянне на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні альбо выраб ці захоўванне фізічнымі асобамі моцных алкагольных напіткаў (самагону) больш за 5 літраў, паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі) больш за 30 літраў прадугледжаны штраф у памеры ад 5 да 30 базавых велічынь з канфіскацыяй указаных напіткаў, паўфабрыкатаў і апаратаў.
Для прымусовага лячэння ад алкагалізму і медыка-сацыяльнай рэадаптацыі ва ўмовах ЛПП асу-джаны 20 хранічных алкаголікаў (2 жанчыны, 18 мужчын), ізаляваны ў ЛПП 12 асоб. А 637 чалавек прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за знаходжанне п’янымі ў грамадскіх месцах, прычым сваім выглядам яны зневажалі чалавечую годнасць і маглі прычыніць шкоду людзям ці сабе.
З мэтай прафілактыкі гібелі грамадзян ад выпадковага атручвання алкаголем просім усіх, хто валодае інфармацыяй пра дзейнасць асоб, якія займаюцца незаконным абаротам, вытворчасцю, захоўваннем або рэалізацыяй самагоннай брагі, самагону, спіртаўтрымліваючай вадкасці, алкагольнай прадукцыі, паведаміць пра гэта ў органы ўнутраных спраў. Канфідэнцыяльнасць гарантуем. Кругласутачная прамая лінія РАУС ”П’янству – не”: 102, 2-48-37. Ананімныя тэлефоны  гарачай лініі па барацьбе з п’янствам і самагонаварэннем 8-029-687-89-86, 8-029-827-44-66, 8-0162-45-62-15.
Эльдар ВІЛЬЧКОЎСКІ,
начальнік аддзела РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *