Вылучаны кандыдаты ў члены Савета Рэспублікі

У Брэсцкай вобласці завяршылася вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі  Нацыянальнага сходу шостага склікання.
У рэгіёне  вылучэнне кандыдатаў у члены верхняй палаты парламента праходзіла з 26 ліпеня на сумесных пасяджэннях прэзідыумаў гарадскіх і раённых Саветаў дэпутатаў і   адпаведных выканаўчых камітэтаў.
Брэсцкай вобласці неабходна дэлегаваць у Савет Рэспублікі   8 чалавек. Усе вылучаныя кандыдатуры – вядомыя ў рэгіёне асобы. Як правіла, гэта вопытныя кіраўнікі, якія прадстаўляюць значныя для вобласці сферы дзейнасці: АПК, лясную гаспадарку, ахову здароўя, культуру, СМІ, судовую ўладу. Сярод іх – лаўрэаты звання “Чалавек года”, пераможцы рэспубліканскіх конкурсаў, людзі, якія маюць узнагароды за працоўныя заслугі. Сярэдні ўзрост прэтэндэнтаў у сенатары ад Брэсцкай вобласці складае 53 гады.
Непасрэдна выбранне членаў Савета Рэспублікі ў рэгіёне адбудзецца 13 верасня на сумесным пасяджэнні дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню і гаррайвыканкамаў, на якім кандыдаты выступяць са сваімі праграмамі.
Згодна каляндарнага плана, вынікі выбараў у верхнюю палату парламента павінны быць канчаткова падведзены не   пазней за 30 верасня.
БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *