Гарэла кватэра

У мінулую нядзелю  каля 10 раніцы ў райцэнтры адбыўся пажар у адной з кватэр па вуліцы Інтэрнацыянальная. Паведамленне аб пажары паступіла ад гаспадыні кватэры. Прыбыўшыя да месца пажару выратавальнікі ўстанавілі, што гарыць трохпакаёвая кватэра на пятым паверсе пяціпавярховага шматкватэрнага жылога дома. Узгаранне было ліквідавана на працягу 7 мінут. У выніку пажару агнём пашкоджаны нежылы пакой, закопчаны сцены і столь, пашкоджана адзенне і будаўнічыя матэрыялы. Гаспадыня кватэры і яе двое дзяцей (2009 і 2011 года нараджэння) эвакуіраваліся з кватэры самастойна. На шчасце, з людзей ніхто не пацярпеў.

Марына КАСАКОВІЧ,

спецыяліст групы прапаганды і ўзаемадзення з грамадскасцю.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *