Паважаныя педагогі, навучэнцы, студэнты, бацькі!


Сардэчна віншуем вас  з цудоўным святам – Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года.
Вераснёўскі званок аднолькава хвалюе ўсе пакаленні. Адным ён дорыць сустрэчу з роднай школай, другім – успаміны. У гэты дзень па традыцыі асаблівай увагай акружаны першакласнікі, для якіх пачынаецца новы перыяд жыцця, поўны дзіўных адкрыццяў і цікавых сустрэч. Для выпускнікоў жа ён стане вызначальным у выбары будучай прафесіі і далейшага жыццёвага шляху. З асаблівым пачуццём сустракаюць гэты дзень і настаўнікі, чыя работа патрабуе высокага прафесіяналізму і поўнай самааддачы.
Ад усёй душы жадаем  педагогам здароўя, аптымізму, творчай энергіі і мудрых рашэнняў, школьнікам і студэнтам – настойлівасці, поспехаў у вучобе і яркага насычанага жыцця, бацькам – гонару за сваіх дзяцей.
З новым навучальным годам! З Днём ведаў!

Раённы  выканаўчы  камітэт.                        Раённы  Савет дэпутатаў .

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *