У парламенце патрэбны прафесіяналы

У беларускім парламенце павінны працаваць сапраўдныя прафесіяналы незалежна ад іх палітычных перакананняў. Аб зацікаўленасці ў гэтым Кіраўнік дзяржавы   Аляксандр Лукашэнка заявіў 30 жніўня на сустрэчы з кіраўнікамі місіі АБСЕ па назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі.

У сустрэчы прынялі ўдзел спецыяльны каардынатар місіі кароткатэрміновых наглядальнікаў АБСЕ на выбарах у Палату прадстаўнікоў, намеснік старшыні ПА АБСЕ Кент Харстэд і кіраўнік місіі БДІПЧ АБСЕ па назіранні за выбарамі Каэтана дэ Зулуета Оўтрам.

«Я вельмі зацікаўлены, каб у наш парламент прыйшлі сапраўдныя прафесіяналы. Не важна, хто яны будуць па сваіх палітычных перакананнях. У парламенце павінны працаваць людзі, якія ўмеюць працаваць і пісаць законы», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Вы добра знаёмы з парламенц-кай работай. Я таксама быў дэпутатам. Гэта перш за ўсё закана- творчасць. І наш парламент гэтаму ўдзяляе асноўную ўвагу. Гэта самая галоўная яго задача. І ў гэтым плане я зацікаўлены, каб там былі прафесіяналы, – сказаў Кіраўнік дзяржавы. – А палітычныя перакананні павінны садзейнічаць развіццю краіны. Калі гэта насуперак, то гэта ўжо не прадстаўнік народа», – адзначыў беларускі лідар.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, наглядальнікам неабходна добра даведацца аб краіне, беларускім народзе, бліжэй азнаёміцца з самой сутнасцю выбараў у Беларусі. «Вы не першы раз на нашых выбарах. І гэта добра. І калі ў свой час мы даведаліся, што вы будзеце каардынатарам на выбарах, я такую кандыдатуру адобрыў, – заявіў Прэзідэнт. – Хоць мне заўсёды гаварылі, што спадар Харстэд негатыўна ставіцца да нашага выбарчага працэсу, саміх выбараў, можа, і да краіны. Я гавару: ён у нас не першы раз, ён добра ведае Беларусь, ён ведае народ, чалавек ён дасведчаны і разумны – разбярэцца. І я не шкадую, што вы сталі каардынатарам».

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што яго роля ў выбарчым працэсе як Прэзідэнта ў тым, каб забяспечыць дакладнае і бездакорнае выкананне законаў і ўсяго заканадаўства Беларусі аб выбарах згодна з Канстытуцыяй. «Я гэта павінен забяс-печыць. Гэта мае функцыянальныя абавязкі. Я павінен зрабіць усё, каб працэс галасавання быў сумленным, адкрытым і прайшоў у абсалютнай бяспецы. Каб людзі ішлі на выбары, як на свята», – дадаў Кіраўнік дзяржавы.

На сустрэчы таксама было адзначана, што выбары не павінны дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне. «Дзякуй богу, апошнія выбары ў нас да гэтага не прывялі. І я буду рабіць усё, каб так не здарылася і пасля гэтых парламенцкіх выбараў», – заявіў Прэзідэнт.

Звяртаючыся да кіраўнікоў місіі АБСЕ па назіранні за парламенцкімі выбарамі, Кіраўнік дзяржавы запэў-ніў, што іх місія будзе паспяховай, а выбары пройдуць сумленна і дастойна.

«Нам многія і шмат раяць. Мы – добрыя вучні. Вучыцца ніколі не позна. Але мы будзем рабіць усё, каб было як мага лепш для беларускага народа, каб мы выконвалі і адпавядалі асноўным дэмакратычным крытэрыям такіх выбараў», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу Кент Харстэд падзякаваў Прэзідэнту за магчымасць сустрэцца. «Вельмі важна абмяняцца думкамі на парозе такой важнай падзеі», – сказаў ён.

Кент Харстэд расказаў, што ўжо чацвёрты раз удзельнічае ў якасці наглядальніка ў выбарчых кампаніях у Беларусі. «Што хацелася б адзначыць – і я адлюстроўваў гэта ў дакладзе – выбарчы працэс становіцца ўсё лепшым і больш адкрытым», – сказаў прадстаўнік АБСЕ.

На думку наглядальнікаў, цяперашняя выбарчая кампанія ў Беларусі праходзіць у спаборніцкім духу і вызначаецца большай колькасцю прэтэндэнтаў на месцы ў парламенце. Кіраўнікі місіі АБСЕ асабліва адзначылі цеснае ўзаемадзеянне з ЦВК і МЗС Беларусі. Паводле іх слоў, улады краіны максімальна адкрыты для супрацоўніцтва.

Па матэрыялах БЕЛТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *