З арміі – у цывільнае жыццё

Радавыя Дзяніс Бібікаў,  Аляксандр Ляпко, Іван Кібак, Сяргей Яцэнка, Антон Дзыгун, Андрэй  Касьян, Уладзімір Ліхтар, Вячаслаў Баршчоў і Алег Панкевіч,  малодшы сяржант Аляксандр Жук, сяржанты Павел Валасач, Уладзімір Макаронак,  Яўгеній Станулевіч і Максім Гусціновіч, яфрэйтар Яўгеній Ясінскі  ганарова і дастойна неслі тэрміновую службу ў батальёне кіравання 8-й радыётэхнічнай брыгады войскаў заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ваенна-паветраных сіл  і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл  Рэспублікі Беларусь. Служылі на розных пасадах і асвоілі складаныя ваенныя спецыяльнасці, але галоўнае, яны паспяхова выканалі свой воінскі абавязак і, дэмабілізаваўшыся, вяртаюцца  да сваіх родных і каханых і пачынаюць новае цывільнае жыццё.

Рабят, якія верай і праўдай служылі ў батальёне, урачыста праводзілі аднапалчане.  Лепшыя з лепшых  былі ўшанаваны камандаваннем брыгады і батальёна (дарэчы, ён па выніках работы за 2010 год заняў 2-е месца сярод падраздзяленняў брыгады).  Камандзір батальёна падпалкоўнік Сяргей Задорскі падзякаваў  ваеннаслужачым за паспяховую службу і пажадаў кожнаму знайсці свой шлях у далейшым жыцці.

Армейская  загартоўка дапаможа воінам запасу пераадолець любыя цяжкасці і перашкоды. А воінскае сяброўства і ўвогуле – назаўжды.

Сяргей КАЗЛОЎСКІ,
намеснік камандзіра батальёна па ідэалагічнай рабоце

One thought on “З арміі – у цывільнае жыццё

  • 05/08/2011 в 12:11
    Permalink

    Поздравляю бывших сослуживцев и часть с достойным 2м местом в бригаде!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *