Галасуем!

На Ляхавіцкім-Камсамольскім участку № 37  6 верасня жадаючыя прагаласаваць былі ўжо ў 10 гадзін раніцы. Менавіта ў гэты час па ўсёй краіне стартавала датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Апошнія кароткія наказы членам камісіі, традыцыйныя віншаванні – і старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Таццяна Петух вітае першых выбаршчыкаў.
Дарэчы, магчымасць аддаць свой голас за дастойнага кандыдата датэрмінова нашы землякі заўсёды выкарыстоўваюць даволі актыўна. Да суботы ўключна з 10 да 14 і з 16 да 19 гадзін яшчэ многія, як і ляхавічане Ніна і Уладзімір Барташэвічы (на здымку), прыйдуць на ўчасткі, каб выканаць свой грамадзянскі абавязак. А ў нядзелю 11 верасня ўчасткі будуць працаваць з 8 гадзін раніцы да 20 гадзін вечара.
Мы галасуем – выбіраем свайго прадстаўніка ў парламенце.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *