Жыццё на рэйках

Без чыгункі ўявіць сённяшняе жыццё складана. Пасажырскія чыгуначныя зносіны звязваюць Беларусь з дзясяткам еўрапейскіх сталіц, з мноствам адміністрацыйных цэнтраў Расіі, Украіны, Літвы і Латвіі, Малдовы і Казахстана. За першае паўгоддзе Беларуская чыгунка перавезла больш за 41 мільён пасажыраў. Тысячамі тон вылічваюцца карысныя і важныя грузы, перавезеныя цягнікамі па чыгуначным шляху.

Свой уклад у агульную і надзвычай важную справу ўносяць і мясцовыя чыгуначнікі – калектывы станцый “Ляхавічы” і “Рэйтанава”. Гэтымі днямі раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў накіравалі ім віншаванні з нагоды прафесійнага свята.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *