Хлеб і людзі

Паважаныя землякі!
Ляхавіччына ўшаноўвае людзей  адной з самых ганаровых і мірных прафесій – хлебаробаў. Шчыра віншуем з гэтым святам усіх працаўнікоў хлебнай нівы, перадавікоў жніва, жыхароў раёна і гасцей. Хлеб і людзі – спрадвечнае адзінства, філасофія, правераная часам і вопытам. Праца хлебароба надзвычай важная для дабрабыту грамадства, высакародная і адказная. Яна патрабуе цярпення і настойлівасці, умелых рук і мудрасці, любві да зямлі і клопату пра яе.
Ваша працавітасць. дарагія хлебаробы, адданасць сваёй справе, беражлівае і руплівае гаспадаранне вартыя самай цёплай падзякі і глыбокай павагі.
Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, асабістага шчасця, дабрабыту, міру. Няхай заўсёды будуць шчодрыя ўраджаі, багаты стол, вясёлы настрой, а ў дамах пануюць спакой і ўзаемаразуменне.
Раённы выканаўчы камітэт.                           Раённы Савет дэпутатаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *