Дзіцячыя падраслі

З 1 жніўня змяніўся памер дапамог сем’ям, якія выхоў-ваюць дзяцей. Цяпер дапамога ў сувязі з нараджэннем першага дзіцяці складае 2211800 рублёў, а ў выпадку нараджэння другога і наступных дзяцей – 3096520 рублёў. Калі жанчына стала на ўлік у медыцынскай установе да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, ёй прызначаецца дапамога ў памеры 442360 рублёў.

Выплаты на дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў павялічыліся да 442360 рублёў. Калі ж маці ў гэты час выйшла на работу або дзіця да 3 гадоў аддалі ў дзіцячы сад, то дапамога выплачваецца ў памеры 50 працэнтаў –221180 рублёў.

На дзяцей ва ўзросце да 1,5 года, якія нарадзіліся па-за шлюбам, калі звесткі пра бацьку ў кнізе запісаў актаў аб нараджэнні ўнесены са слоў маці, усыноўленых (удачароных) адзінокімі асобамі, на дзяцей, якія выхоўваюцца адным з бацькоў, які скасаваў шлюб і не ўступіў у новы, у выпадку, калі адзін з бацькоў ухіляецца ад вы-платы аліментаў, выплачваецца дапамога 774130 рублёў (у памеры 100 працэнтаў) ці 387060 рублёў (у памеры 50 працэнтаў). Пасля дасягнення такімі дзецьмі ўзросту 1,5 года і да 3 гадоў памер дапамогі складае адпаведна 619300 рублёў ці 309650 рублёў. Аднак, трэба мець на ўвазе, што пры ўстанаўленні факта сумеснага пражывання з бацькам дзіцяці права на надбаўку жанчына не мае.

Сума дапамогі на дзіця ва ўзросце ад 3 да 16 гадоў (а ў некаторых выпадках да 18 гадоў) цяпер складае 132710 рублёў (у поўным памеры) і 66350 рублёў (50 працэнтаў). А калі дзіця выхоўваецца адным з бацькоў або знаходзіцца пад апекай, калі адзін з бацькоў ухіляецца ад выплаты аліментаў, а таксама на дзяцей інвалідаў і дзяцей ваеннаслужачых тэрміновай службы, курсантаў і ваеннаабавязаных, якія прызваны на вучэбныя зборы, памер дапамогі складае 185790 рублёў (100 працэнтаў) ці 92890 рублёў (50 працэнтаў).

Ларыса ПАВЯДАЙЛА,
галоўны інспектар раённага аддзела Фонда
сацыяльнай абароны насельніцтва

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *