Наведванне лясоў абмежавана

У сувязі з сухім спякотным надвор’ем, што ўстанавілася на тэрыторыі раёна, камісія па надзвычайных сітуацыях Ляхавіцкага райвыканкама прыняла рашэнне аб аб’яўленні высокага ўзроўню пажарнай небяспекі. На падставе рашэння Ляхавіцкага райвыканкама, для папярэджання магчымых надзвычайных сітуацый (пажараў у прыродных экасістэмах) абмежавана наведванне насельніцтвам лясоў і ўезд у іх транспартных сродкаў без дазволу ДЛГУ “Ляхавіцкі ласгас” з 15 верасня і да асобага распараджэння.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *