Не раз’ехаліся

У нядзелю ў 8.40 раніцы на 16-м кіламетры аўтадарогі Баранавічы – Ляхавічы не раз’ехаліся аўтобус з легкавушкай. Падрабязнасці дарожна-транспартнага здарэння паведаміў “ЛВ” старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Мікалай Дылеўскі:

– Вадзіцель рэйсавага аўтобуса “Салігорск-Слонім” дапусціў сутыкненне з аўтамабілем “Рэно Меган”, які рухаўся ў спадарожным напрамку. За рулём машыны знаходзіўся жыхар вёскі Зубелевічы. Двум пацярпелым у аварыі аказваецца меддапамога ў райбальніцы.

Па факце ДТЗ РАУС праводзіць праверку.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *