Недалёка да бяды

Гэты адрас ужо фігурыраваў на старонках «ЛВ»  (№ 60 за 10 жніўня г. г.): зараснікі пустазелля ўздоўж цеплатрасы білі рэкорды росту.  З камунгаса прыйшоў адказ, які апублікаваны ў газеце і ў якім кіраўніцтва жылкамунгаса запэўніла, што тэрыторыя ўздоўж сетак цеплатрасы абкошана, куставая расліннасць выдалена. Сапраўды, пасля абкошвання новая толькі бярэцца ў сілу. Але ж высветлілася дадатковая  абставіна непарадку, якая надзвычай выразна пагражае магчымым адбыцца тут няшчасным выпадкам: адкрыты ці то калодзеж, ці то каналізацыйны люк лёгка не заўважыць і праваліцца ў яго. Наступствы такога палёту, няхай  і на невялікую глыбіню, могуць выявіцца траўмай, напрыклад, пераломам. І хто за гэта адкажа? Верагодна той, на чыім балансе знаходзіцца азначаная тэрыторыя – паміж былым інтэрнатам ЛДАКа і будынкам, дзе на першым паверсе размешчаны гандлёвыя павільёны «Этажа», а на астатніх – кватэры жылога дома.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *