Факт-экспрэс-навіны

З УЗНАГАРОДАЙ! Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 27 ліпеня 2011 года падпісаў Указ № 329 аб узнагароджанні мнагадзетных маці ордэнам Маці. Сярод узнагароджаных — і дзве нашы зямлячкі: работніца СВК «Ордэна «Знак Пашаны» Кастрычнік» Вольга МАЙСЮК і сакратар Свяціцкай САШ Ірына РУСАКЕВІЧ.

Граматай абласнога выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у развіццё фінансавай сістэмы раёна ўзнагароджана начальнік фінансавага аддзела Ляхавіцкага райвыканкама Ірына МАЛЯР.

  • · СВАЯ ПРАДУКЦЫЯ. У Беларусі прынята новая рэдакцыя палажэння аб аднясенні прадукцыі (работ, паслуг) да прадукцыі ўласнай вытворчасці. Яна зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 29 ліпеня 2011 года № 1028.

Цяпер да прадукцыі ўласнай вытворчасці можа быць аднесена прадукцыя, вырабленая вытворцам з выкарыстаннем паслуг вытворчага характару пабочных арганізацый, у выпадку калі кошт такіх паслуг не перасягае 15 працэнтаў у сабекошце прадукцыі вытворцы.

  • · ЛЕТНІ УНІВЕРСІТЭТ. Учора ў дзіцячым аздараўленчым лагеры «Зарніца» адбылося ўрачыстае адкрыццё XVI Міжнароднага летняга ўніверсітэта клубаў ЮНЕСКА-2011.
  • · АДНО АКНО. За першае паўгоддзе служба «Адно акно» райвыканкама прыняла 217 заяў па 19 адміністрацыйных працэдурах. У розныя арганізацыі і ўстановы спецыя-лістам службы накіравана 205 запытаў.

Наогул жа, сёння на службу «адно акно» ўскладзены абавязкі па ажыццяўленні 28 адміністрацыйных працэдур з прыёмам і зборам дакументаў для разгляду і прыняцця рашэння па іх іншымі аддзеламі райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *