Восень збірае кірмашы. У Ляхавічах восеньскія кірмашы па продажы сельскагаспадарчай прадукцыі пачнуцца з 1 кастрычніка

Адна з даўніх і добрых восеньскіх традыцый –  правядзенне кірмашоў. Распродажы сельскагаспадарчай прадукцыі пачаліся і на Брэстчыне. Нарыхтоўчы сезон ужо ў мінулыя выхадныя адкрыў кірмаш у суседніх Баранавічах. Усяго ж у верасні-лістападзе ў вобласці іх плануецца арганізаваць 130. Графік правядзення кірмашоў па продажы сельскагаспадарчай прадукцыі ва ўсіх райцэнтрах размешчаны на афіцыйным сайце аблвыканкама (раздзел “Эканоміка” – “Гандаль і паслугі” – “Гандаль”).

Адна з даўніх і добрых восеньскіх традыцый –правядзенне кірмашоў. Распродажы сельскагаспадарчай прадукцыі пачаліся і на Брэстчыне. Нарыхтоўчы сезон ужо ў мінулыя выхадныя адкрыў кірмаш у суседніх Баранавічах. Усяго ж у верасні-лістападзе ў вобласці іх плануецца арганізаваць 130. Графік правядзення кірмашоў па продажы сельскагаспадарчай прадукцыі ва ўсіх райцэнтрах размешчаны на афіцыйным сайце аблвыканкама (раз-дзел “Эканоміка” – “Гандаль і паслугі” – “Гандаль”).

Як паведамлялася раней, для паляпшэння гандлёвага абслугоўвання насельніцтва ў гарадах Брэсцкай вобласці вызначана 95 дадатковых (акрамя дзеючых рынкаў) пляцовак для штодзённага гандлю бульбай, плодаагародніннай прадукцыяй, мёдам, жывой рыбай (напрыклад, у Ляхавічах такі статус атрымала пляцоўка перад рынкам).

Як паведамілі ў аддзеле эканомікі райвыканкама, у Ляхавічах восеньскія кірмашы па продажы сельскагаспадарчай прадукцыі пройдуць 1,15 і 29 кастрычніка. На іх можна будзе набыць не толькі плодаагароднінную прадукцыю, бульбу, але і фуражнае зерне, салому, дровы і брыкет. Для зручнасці пакупнікоў будуць арганізаваны платныя паслугі па дастаўцы набытай прадукцыі.

Да ўдзелу ў кірмашы арганізатары запрашаюць сельгаспрадпрыемствы, фермерскія гаспадаркі, індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі.

Пачатак кірмашоў у 8.00.

Дарэчы, ДАІ вобласці і арганізатары кірмашоў звяртаюцца да аўтаўладальнікаў з просьбай у дні правядзення кірмашоў не пакідаць свае транспартныя сродкі на паркоўках, вызначаных у якасці пляцовак для продажу сельгаспрадукцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *