Буфета якраз і не хапала

Здавалася б, каго сёння здзівіш адкрыццём новай гандлёвай кропкі. Ды і канкурэнцыя немалая, не кожны магазін здолее паспяхова прыжыцца на гандлёвай прасторы, знайсці сваё месца і сваіх пакупнікоў. Таму калі баранавіцкі аўтапарк вырашыў адкрыць на аўтастанцыі ў Ляхавічах свой гандаль, было нямала скептычных прагнозаў. І яны, трэба прызнаць, не апраўдаліся.

Буфет “Бульбашка” працуе ўсяго другі месяц, а ўжо знайшоў нямала прыхільнікаў. І тлумачэнні гэтаму элементарныя: тут нядрэнны асартымент тавараў у дарогу і не толькі (ад булачак і піражкоў вытворчасці сталовай аўтапарка да каўбасных вырабаў і прамтаварных дробязяў), свежая прадукцыя (прывоз – штодзённы). А яшчэ ўтульна і заўсёды чыста, ветлівыя прадаўцы Ірына Казакевіч (на здымку) і Алена Бойка, зручны рэжым работы. Усё гэта разам дае адпаведную аддачу – нядрэнную выручку. Такому сэрвісу – безумоўны і вялікі плюс.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.


2 thoughts on “Буфета якраз і не хапала

  • 29/09/2016 в 14:20
    Permalink

    Недавно проездом побывал в буфете автостанции. Подкупили улыбка и вежливость продавца. Наличие такой торговой точки удобно и для пассажиров, и для горожан.Ещё бы киоск с периодикой на вокзал и был бы полный сервисный комплект.

  • 29/09/2016 в 20:50
    Permalink

    буду проездом… зайду гляну

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *