Беражы веласіпед

Нягледзячы на восень, уладальнікі веласіпедаў не спяшаюцца ставіць на прыкол сваіх двухколых сяброў. А каб веласіпед не стаў здабычай злодзея, гаспадару неабходна пра гэта паклапаціцца.
З пачатку года ў Брэсцкай вобласці было ўкрадзена 397 такіх сродкаў перамяшчэння, з іх – 87 у Брэсце, 60 – у Пінску, 34 – у Лунінецкім, Столінскім раёнах і Баранавічах, 7 – у Ляхавіцкім раёне. Асноўная прычына – бестурботнасць уладальнікаў. Людзі пакідаюць веласіпеды без нагляду каля магазінаў, паштовых аддзяленняў, у сельскай мясцовасці – практычна пасярод дарогі.
Міліцыя дае некалькі рэкамендацый, каб не застацца без любімага веласіпеда.
Не пакідайце яго на ноч у пад’ездах, на лесвічных пляцоўках, каля сваіх дамоў, нават калі ў вас ёсць спецыяльнае замыкаючае ўстройства. Забірайце дадому. Не пакідайце веласіпед без нагляду, нават калі вы адлучаецеся ненадоўга. Прышпільвайце яго спецыяльным замыкаючым устройствам (лепш, калі гэта будзе трос з патоўшчаным металічным стрыжнем або металічны ланцуг). Калі вам неабходна пакінуць веласіпед у грамадскім месцы, пастарайцеся прышпіліць яго ў полі зроку камер відэаназірання. Нікому не называйце сапраўдны кошт свайго веласіпеда. Зрабіце фотаздымак веласіпеда, запішыце назву мадэлі і ўказаны на раме нумар. Выкананне гэтых парад дасць зладзеям намнога менш падстаў для радасці ад чарговай нажывы, а сабе – задавальненне ад паездак.
Ганна ІВАШЧАНКА,
інспектар аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС
Брэсцкага аблвыканкама.

One thought on “Беражы веласіпед

  • 27/09/2016 в 10:58
    Permalink

    Не твоё — не бери. Я так считаю. Но для того, чтобы избежать кражи, наверное, мало усилий хозяев велосипедов. Надо ужесточать и наказания за то, что посягаются на чужое. И это касается не только кражи велосипедов, но и другого имущества.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *