“КАНВЕРТуемая” зарплата

Непрыемны факт: некаторыя суб’екты прадпрымальніцкай дзейнасці ўтойваюць даходы і не ў поўным аб’ёме выконваюць свае падатковыя абавязацельствы, выплачваюць заработную плату “ў канвертах” або выплачваюць яе ў памеры ніжэй узроўню бюджэту пражытачнага мінімуму.

Падатковыя органы пастаянна вядуць работу, накіраваную на павышэнне падатковай культуры плацельшчыкаў, выяўляюць факты выплаты наймальнікам заработнай платы     “ў канвертах”, працуюць па недапушчэнні падобных парушэнняў у далейшым. Аналізуецца ўзровень  сярэднямесячнай заработнай платы на ад-наго работніка  арганізацыі,  індывідуальнага прадпрымальніка ў супастаўленні з пражытачным мінімумам па рэспубліцы, а таксама сярэднямесячнай заработнай платай па галінах эканомікі і ў разрэзе тэрытарыяльных рэгіёнаў рэспублікі. Вынікі аналізу сістэматызуюцца і выкарыстоў-ваюцца ў планаванні кантрольнай дзейнасці і мерапрыемстваў па папярэджанні ўказаных парушэнняў.

У ходзе праверак, праведзеных інспекцыяй у першым паўгоддзі, устаноўлены факты неналічэння і нявыплаты заработнай платы работнікам у КФГ “Мазуркі” і ТДА “Згода Старт”. Пры правядзенні планавай     праверкі ТАА “ПарусПлюс” устаноўлена, што тут выплачвалася заработная плата ніжэй мінімальна гарантаванага ўзроўню.

А з чатырох фізічных асоб, якія прадставілі ў першым паўгоддзі 2011 года па патрабаванні інспекцыі дэкларацыі (разлікі) аб даходах і маёмасці, аб крыніцах грашовых сродкаў, у аднаго выяўлены факт перавышэння расходаў над даходамі. Па выніках указаных мерапрыемстваў сума дадатковых паступленняў у бюджэт склала 1,6 млн. руб.

Маюць месца факты, калі адказныя асобы, якія атрымліваюць, згодна даных бухгалтарскага ўліку, заработную плату ніжэй бюджэту пражытачнага мінімуму, неаднаразова ажыццяўляюць здзелкі па пакупцы і продажы аб’ектаў нерухомасці і транспартных сродкаў.

На асобым кантролі знаходзяцца заявы і звароты грамадзян, якія інфармуюць пра парушэнні наймальнікамі заканадаўства, што рэгулюе працоўныя адносіны і пытанні налічэння і выплаты заработнай платы.

Пра факты выплаты заработнай платы ў “канвертах” вы можаце паведаміць у інспекцыю МПЗ Рэспублікі Беларусь па Ляхавіцкім раёне па тэлефонах ”гарачай лініі” 2-36-27,  2-34-86 або па тэлефоне даверу 2-05-55.

Тамара САВАСЦЮК,
начальнік аддзела падаткаабкладання арганізацый і іншых даходаў

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *