Святаў многа не бывае

Сёння ёсць як мінімум тры святочныя нагоды для задушэўных успамінаў і запрашэння гасцей у сям’і Таранда з аграгарадка Жарабковічы.
Заслужаная настаўніца БССР Алена Іванаўна шмат гадоў вучыла пачаткоўцаў мясцовай школы, і Дзень настаўніка – яе галоўнае свята, а педагогіка – заўсёдная любоў, прызванне, сусвет. Яна і сёння аптымістка, жыццялюбка, удзельніца фальклорнага ансамбля і ахвотна, з нязменным поспехам выступае і на зажынках, і ў канцэртах. Разам з мужам Міхаілам Сцяпанавічам атрымлівае ў гэтыя дні віншаванні і пажаданні здароўя, радасці не толькі з нагоды Дня настаўніка і Дня пажылых людзей, але і з брыльянтавай прычынай іх сямейнага пастаянства, трываласці, любві. 29 верасня Таранды адзначылі шасцідзесяцігоддзе сумеснага жыцця. Іх галоўнае багацце і шчасце – дзеці, унукі, праўнукі, а сакрэт трываласці сям’і – ва ўзаемаразуменні, узаемападтрымцы, адным словам – у каханні.
Святаў многа не бывае, трайная нагода для радасці ў самы раз!
Вольга СВЯТЛОВА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *