Паважаныя настаўнікі, работнікі сістэмы адукацыі, ветэраны педагагічнай працы!


Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём настаўніка.
Ва ўсім, чаго чалавеку ўдаецца дасягнуць ў жыцці, ёсць заслуга педагогаў – добрых і справядлівых, цярплівых і строгіх, якія адкрываюць захапляльны свет ведаў. Вы дапамагаеце   школьнікам у поўнай меры раскрыць свае здольнасці і таленты, фарміруеце іх маральныя каштоўнасці і арыенціры. Ваша актыўная грамадзянская пазіцыя, добразычлівыя, уважлівыя адносіны да сваіх вучняў бясцэнныя.
Ад усёй душы жадаем новых прафесійных поспехаў, дабрабыту, моцнага здароўя, міру і згоды ў сем’ях, вучняў, якія змогуць апраўдаць усе вашы надзеі!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.             РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *