Каардынаты зацікаўленасці

У мінулы чацвер у Грушаўскім палацава-паркавым комплексе – былой сядзібе Рэйтанаў –  пабывала прадстаўнічая польская дэлегацыя, у склад якой увайшлі першы намеснік Міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Рэспублікі Польшча Якуб Скіба, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Беларусі Конрад Паўлік і іншыя афіцыйныя асобы. Гэты візіт адбыўся ў рамках беларуска-польскай міжурадавай каардынацыйнай камісіі па справах трансгранічнага супрацоўніцтва.
Дэлегацыю сустракаў старшыня Ляхавіцкага райвыканкама Вячаслаў Сельмановіч. Госці пабывалі на ўсіх аб’ектах  палацава-паркавага комплексу ў Грушаўцы.
Гэта сустрэча з’яўляецца важным крокам да вырашэння пытання  аб уключэнні ў праграму трансгранічнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна фінансавання праекта па аднаўленні найбольш значных аб’ектаў былой сядзібы Рэйтанаў.
Вольга БАРАДЗІНА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *