Тэлеграма ў нумар

Вы першымі ў раёне закончылі ўборку зерневых, забяспечыўшы  высокую арганізацыю працы на жніве, вартыя тэмпы і якасць работ.

Віншуем вас з паспяховым заканчэннем важнейшай сельскагаспадарчай кампаніі.

Выказваем шчырую ўдзячнасць за нялёгкую высакародную працу.

Дзякуючы ўмелай арганізацыі палявых работ, хлебаробы вашых гаспадарак вясной адсеяліся ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны, якасна падрыхтаваліся да жніва, без страт сабралі вырашчаны ўраджай. Кожны гектар хлебнай нівы СВК «Шлях новы»  расшчодрыўся на 52,8 цэнтнера зерневых. Гэта выдатны плюс у параўнанні з леташнімі 38,5 цэнтнера з гектара. У агракаледжы ўраджайнасць склала 41,1 цэнтнера на круг.

Сардэчна віншуем  усіх працаўнікоў, спецыялістаў, кіраўніцтва  СВК «Шлях новы» і ЛДАКа з працоўным поспехам. Упэўнены, што вашы дасягненні будуць прымнажацца, што ўсю ўборачную-2011  вы завершыце таксама паспяхо-ва, як і  жніво, і закладзяце выдатную аснову пад ураджай-2012.

Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, шчасця, далейшых працоўных  поспехаў  на карысць нашага роднага краю.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *