Факт-экспрэс-навіны

· З УЗНАГАРОДАЙ! Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны і ў сувязі з 60-годдзем з дня нараджэння ўзнагароджана галоўны бухгалтар СВК «Шлях новы» Валянціна ПРАНЧАК.

· ФЕСТЫВАЛЬ. Учора ў аграгарадку Моталь (Іванаўскі раён) стартаваў чацвёрты міжнародны фестываль «Мотальскія пры-смакі». Кулінарны фэст працягваецца і сёння. У праграме — работа «Горада майстроў» і гульні, тэатралізаванае прадстаўленне і выступленні самадзейных калектываў, дэфіле-карнавал кулінарных вырабаў і дэгустацыя самых разнастайных прысмакаў. Свята працягнецца да апоўначы.

· МАРШРУТЫ ВЫХАДНОГА ДНЯ. Як расказала дырэктар гарадскога Дома культуры Людміла Ламака, заўтра ў 15 гадзін  ГДК запрашае хлопчыкаў і дзяўчынак на дзіцячую конкурсна-гульнёвую праграму «Цудоўная пяцёрка». А ў 17 гадзін пачнецца вечар адпачынку «Для тых, хто не лічыць гады».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *