Элітарны клуб

Калі мераць аршынам будзённасці, тайм-аут быў зусім кароткім. Аднак, у жніва свой механізм, свая сістэма адліку часу – калі хвіліны становяцца гадзінамі, якія, у сваю чаргу, таксама заметна гіпертрафіруюцца ў памерах. Такім чынам, дажджы  на тыдні ўнеслі карэктывы ў тэмпы збожжаўборачнай кампаніі.

На пачатак другой дэкады жніўня аграпрамыслоўцы Ляхавіччыны з уборкай зерневых і зернебабовых вызначыліся прыкладна на 85-ці працэнтах плошчаў. Сабрана каля 50 тысяч тон прадукцыі пры сярэднім значэнні ўраджайнасці 38 цэнтнераў з гектара. У цэлым, абодва паказчыкі вы-глядаюць, у параўнанні з годам мінулым, больш прыярытэтна. Аднак, што тычыцца, напрыклад, прадукцыйнасці гектара, то многія сельгаспрадпрыемствы не выходзяць і наўрад ці выйдуць на свой леташні ўзровень. Сярод іх ЗТАА “БелДан”, ААТ “Ляхавіцкі льнозавод”. Меншы паказчык, чым у мінулым годзе, у ЛДАКу, СВК  “Ордэна “Знак Пашаны” Ка-стрычнік”, “Дарава”, “Ляхавіцкі”. Астатнія прыбавілі: хто пару-тройку цэнтнераў, хто – СВК “Шлях новы”, ЗАТ “Белпрампрыбор” – ці не ў паўтара раза.

Названаму закрытаму акцыянернаму таварыству ўбіраць яшчэ і ўбіраць (зацягнулі тут са жнівом), адпаведна, і лічба ўраджайнасці не з’яўляецца канчатковай, можа пахіснуцца  ў любы з бакоў. А вось “Шлях новы” са жнівом справіўся, і яго амаль 53 бункерныя цэнтнеры з гектара з’яўляюцца канчаткова высокімі.

Як пройдзены этап можна разглядаць збожжаўборку  ў  Ляхавіцкім дзяржаўным аграрным каледжы і, практычна, у СВК ”Канюхі”. З палеткаў іншых зернегаспадарак раёна працягвае даносіцца гучанне камбайнавых рухавікоў, не прыпыняецца нялёгкае шчыраванне хлебаробаў.

Вытворчыя паказчыкі некаторых вызначаюцца ўжо чатырохзначнай лічбай. Маюцца на ўвазе экіпажы камбайнаў, вадзіцелі на адвозцы, машыністы ачышчальна-сушыльных комплексаў, праз рукі якіх прайшла тысяча і больш тон збожжа. Сярод іх камбайнавыя экіпажы ў складзе Андрэя Юруця і Міхаіла Дзядовіча з ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс”, Дзмітрыя і Наталлі Петухаў, Аляксея Кумейшы і Міхаіла Несцяровіча, Івана Палешчука і Юрыя Сцяблова, Генадзія і Сяргея Місько – усе з СВК “Шлях новы”. Названая апошняй гаспадарка багатая таксама і на вадзіцеляў-тысячнікаў. Яе прадстаўнікамі ў гэтай намінацыі з’яўляюцца Сяргей Свірыдэнкаў, Уладзімір Пабягайла, Уладзімір Махнач, Мікалай Камінскі. Акрамя таго, перавозкай ад камбайна больш як тысячы тон збожжа могуць ганарыцца Васілій Плескацэвіч з ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс”, Аляксандр Холад і Аляксандр Сокал з СВК “Жарабковічы” і, канешне ж, Дзмітрый Анціпенка з СВК “Ордэна “Знак Пашаны” Кастрычнік”, які з’яўляецца сярод іх абсалютным лідарам.

Тысячны вытворчы рубеж пераадолелі ў раёне “каманды” трох зернеачышчальных сушыльных комплексаў. Прычым, перавысілі намінальную лічбу вельмі значна — у 2,5–3 разы. Гэта машыністы М-819 Анатолій Герасімовіч і Леанід Юнік з СВК “Ляхавіцкі”, ЗСК-20 Васілій Суднік, Віктар Вардугін, Мікалай Правалаў са “Шляху новага” і Віктар Новік, Васілій Цыуля, Андрэй Свінабурка, Аляксандр Новік  з “Жарабковіч”, якія таксама абслугоўваюць комплекс М-819.

Ехалі фатаграфаваць перада-вікоў, чые прозвішчы занесены  на раённую Дошку гонару, — завіталі на жніво ў падлескую зону – на палі вытворчага ўчастка №3 СВК ”Жарабковічы”. У прыватнасці, на вялікім ячменным полі, наколькі атрымалася палічыць, працавала 7 камбайнаў. Асобныя з іх былі даабсталяваны сцеблапад’ёмнікамі – спецыяльнымі адаптарамі для ўборкі палегліцы. Хоць і ў невялікай колькасці, аднак, такія ўчасткі трапляліся на вочы.

Але ж асаблівасць у іншым, як растлумачыў начальнік участка Міхаіл Багацкі. Гэту з’яву аграрыі называюць падгон, і іменна на ячменных палетках праявілася яна ў найбольшай ступені. Сутнасць у тым, што ячмень пачаў прарастаць другой хваляй. Сеанс хіміятэрапіі, праведзены з мэтай мінімізаваць наступствы “падгону”, а заадно і некалькі знішчыць пустазелле, у нейкай меры спрацаваў. Але ж факт і тое, што ўраджайнасць падгон ”не падагнаў”.

У цэлым за апошнія пару дзён ураджайнасць жарабковіцкай збожжавай нівы некалькі паднялася і, па стану на 12 жніўня, крыху перавысіла паўсотні цэнтнераў на круг. Аднак не такі паказчык павінен быць у СВК “Жарабковічы”: гэтыя цэнтнеры далёкія ад рэ-кордных.

…Непадалёку ад уборачнага ячменнага палетка зелянела сцяна кукурузы. Яна ў гэтым годзе ўрадзіла ў большасці  гаспадарак раёна. Гэта да таго, што добрая частка кукурузных плантацый прымеркавана для ўборкі іменна зернем.

Іван КАВАЛЕНКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *