Запрашаем на стадыён у Ляхавічы

усіх аматараў спорту і здаровага ладу жыцця на ХІ адкрыты турнір па лёгкай атлетыцы на прызы майстра спорту міжнароднага класа чэмпіёна Еўропы Генадзія Валюкевіча, які адбудзецца 7 кастрычніка на стадыёне “Колас” з удзелам Генадзія Валюкевіча.

Праграма свята:

14.10-16.00 – спаборніцтвы з удзелам каманд лёгкаатлетаў Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей, а таксама 15-ці каманд устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і зборнай каманды Ляхавіцкага раёна;

16.00-16.40 – урачыстае адкрыццё турніру;

16.40-18.20 – працяг спаборніцтваў;

19.00-19.30 – урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў, закрыццё свята.

З 13.00 да 19.30 будзе арганізавана работа выязных гандлёвых кропак і міні-кафэ.

Рады будзем бачыць усіх!

Аргкамітэт.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *