Жыхары раёна прынялі удзел у фальклорных «пасядзелках»

У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі фальклорных калектываў устаноў адукацыі Брэстчыны. Былі падведзены вынікі ІІІ-га фальклорнага фестывалю “Радавод”, этнаграфічных экспедыцый і ІІ-й дзіцячай абласной навукова-практычнай канферэнцыі.
Намеснік дырэктара абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці Алег Клунін адзначыў, што захаванне традыцый, звычак, багатай песеннай і танцавальнай спадчыны беларускага народа – неад’емная частка сённяшняга адукацыйна-выхаваўчага працэсу. Пра фальклор ляхавіцкага краю, яго захаванасць расказала намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Таццяна Герасімава. Метадыст БАЦМТ Вера Волкава прэзентавала нядаўна выдадзеную кнігу “Берасцейскі вазок”, у якой сабраны лепшыя фальклорныя даследаванні. Майстар-клас па тэме “Аднаўленне, выяўленне, пераемнасць і вяртанне ў практыку ўсіх форм фальклору” правяла метадыст цэнтра мала-дзёжнай творчасці Ірына Пуцень. Госці з лепшага боку адзначылі выступленне дзіцячых фальклорных калектываў нашага раёна – “Весялушкі” з Ліпска (кіраўнік Святлана Дыдышка) і “Кужалёк” з СШ № 1 (кіраўнік Наталля Сідор).
Людміла ЮНІК, дырэктар ЦПР.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *