Крымінал. Здарэнні Ляхавіччыны

Разабраліся
Звычайная спрэчка двух мужчын перарасла ў  бойку. Вынік сумны: пацярпеламу з Малышоў, якому нанёс цялесныя пашкоджанні жыхар Галаўнінцаў, спатрэбілася медыцынская дапамога.  Супраць агрэсіўнага крыўдзіцеля раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу.
3 кастрычніка ў райбальніцу з нажавым раненнем дастаўлены  жыхар вёскі Карані, 1959 года нараджэння. Следствам  устаноўлена, што напярэдадні падчас высвятлення адносін яго ўдарыла нажом нідзе не працуючая, раней судзімая жыхарка Баранавічаў. РАСК узбудзіў  крымінальную справу па частцы 1 артыкула 147  Крымінальнага кодэкса (наўмыснае прычыненне  цяжкіх цялесных пашкоджанняў). Падазроная затрымана.
Нож фігурыраваў і яшчэ ў адной справе. Спрабаваў звесці рахункі з жыццём 88-гадовы жыхар вёскі Ганчары, які нанёс сам сабе ўдар нажом. Суіцыдальная спроба не стала смяротнай.  Стары чалавек дастаўлены ў бальніцу. РАУС праводзіць праверку.
Залётны злодзей
Позна вечарам жыхар Мілавідаў (Баранавіцкі раён) у адным з дамоў у вёсцы Гута сарваў навясны замок і ўкраў прыстаўку да  тэлевізара і прадукты харчавання. Пра крадзёж з узломам паведаміла ў міліцыю гаспадыня. Узбуджана крымінальная справа.
Самагонныя рэкардсмены
Напрыканцы верасня ў жыхаркі Ціткаўшчыны міліцыянеры знайшлі 60 літраў самагоннай брагі. Праз некалькі дзён самагоншчыца сама выдала і самагонны апарат. 27 літраў брагі канфіскавана ў Ганчарах, 3 літры – у Гарбачах.
Са зводкамі РАУС знаёмілася Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *