З узнагародай з нагоды Дня работнікаў культуры

Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта за высокі прафесіяналізм, значны ўклад у развіццё музычнага і песеннага мастацтва, актыўную канцэртную дзейнасць узнагароджаны кіраўнік народнай эстраднай студыі “Экспрэс” Юрый ГРЫНЬ.

Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у духоўна-маральнае выхаванне моладзі, укараненне новых формаў у практыку работы бібліятэкі узнагароджана бібліятэкар Ураджайнінскай сельскай бібліятэкі Таццяна ЗЕЛЯНКО.

Падзячным пісьмом Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу ў сферы культуры, высокае прафесійнае майстэрства, творчы пошук адзначана дырэктар Зубелевіцкага СДК Алена ЛАЎРЭНАВА.

Падзячнае пісьмо раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу ў сферы культуры, развіццё традыцыйных рамёстваў, актыўны ўдзел у выставачнай дзейнасці, творчы пошук накіравана кіраўніку гуртка Мыслабажскага Дома народнай творчасці Алене БАЗЫЛЕВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *