На паляванне

З 1 кастрычніка па 31 снежня адкрыты сезон палявання на лася, кабана, казулю, аленя высакароднага, аленя плямістага, лань, муфлона ў светлы час загонам і з сабакамі, з засады і з падыходу – на працягу сутак.
Таксама з першай суботы кастрычніка па першую суботу лістапада ў светлы час сутак дазваляецца паляванне на зайца-беляка і зайца-русака з выкарыстаннем гладкаствольнай паляўнічай зброі.
Ружэйнае паляванне дазваляецца ў суботу і нядзелю, у дні дзяржаўных святаў. Карыстальнікі паляўнічых угоддзяў маюць права ўстанавіць на сезон палявання дадатковыя да ўказаных два дні ў тыдзень.
Руслан ХІЛЬКО,
дзяржінспектар Ганцавіцкай міжраённай інспекцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *